Home

Рэклама

I'm Not a Girl, Not Yet a Woman [entries|archive|friends|userinfo]
candles and talks

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Бог не дал таланта [Врс. 17, 2009#09:05 pm]
[Цяпер грае |Красные Звёзды - Играй в того, кто играет в тебя]


А мы са Славікам працуем на тэлебачанне.
Праўда, я толькі ў мроях, а ён насамрэч працуе.
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

я маленький Мистер Лох [Врс. 6, 2009#06:19 pm]
[Tags|]
[Цяпер грае |МакSим - Не отдам]

Учора я зразумеў, што элегіі маўзераў маюць такую энэргетычную моц, што нават вартыя даць магчымасць спасцігнуць усе радасці дуалізма.
Значыцца тушу я на бабрах. Ну там слэм, раскалбас, песня пра "неба, асфальт, паветра, свабоду..", казак мне нешта ўпрагае пра тое, што глядзі, вунь наш знаёмы тужны фатограф пабяжаў. І ў гэты момант я нібыта ад лічбавых наркотыкаў ўпадаю ў транс і, страчваючы прытомнасць, падаю рожай на асфальтабетоннае пакрыццё перад сцэнай. Мне сніцца, што я той самы міхаіл, што ляціць па барвовых водах свядомасці пад музыку менестрэльных гімнаў у выкананні Янкі кашпіроўскага Маўзера.
Маё цела некалькі разоў падымалі, але я так і падаў, не прыходзячы ў прытомнасць.
Прэзентую сваю фотакартачку, дзе я ўжо з выцертым ад крыві адданым тварам парадзірую Барні, які хоча, каб яму далі пяць пасля таго, як яго пераехаў аўтобус. Прынамсі, яго прыкруцілі гіпсам ў такой позе, а мне прыйшлося з вялікай натугай і скрыпам падымаць сваю карявку.
Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліп. 31, 2009#11:55 am]
[Цяпер грае |Наталья Медведева - Проститутка]

Доброе утро нас тупит, я знаю.
СпасылкаПракамэнтаваць

BelaMusic [Тра. 24, 2009#02:36 pm]
[Цяпер грае |Кар-Мэн - Бэд рашенс]

Нам было суперова там, неглядзячы на дождж і адсутнасць піва)
шчаслівыя мардахі )
Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

разогнаться и остыть, так всегда проще смыть [Крс. 13, 2009#08:45 pm]
[Цяпер грае |J:МОРС - Жаркое лето]

"Куда-то пропала с последней надеждой чужая одежда..." - прыкладна такая ж кранальная трызненьчыская праблематыка ўжо прасочвалася ў [info]berenika_b за 4,5 месяцы да выхаду "Аквамаріна".
Увогуле я думаю, што між Сашай і Валодзем існуюць невядомыя ні мне, ні табе, ні небу моцныя, кармічна-музычна-музаічныя стасункі.
Спасылка9 камэнтароў|Пракамэнтаваць

в іх целе большэ нету вен, ва всём віновен N.R.M. [Лют. 3, 2009#10:48 pm]
[Цяпер грае |Deviation - Ябаш ваенкаматы]

У мяне тута траблінка.
Месяц з гакам таму я, Зап Лазук і Ольга Уладзімераўна накуячыліся з нагоды татальнай дэвальвацыі ў гасцях у Францышка Вячоркі. Па выніку я забыўся на свой пінжак.
Цяпер пытанне: ці вырасту я з яго за паўтары гады?
Спасылка7 камэнтароў|Пракамэнтаваць

хаця я даўно ўжо не чую як калышэцца грудзь [Лют. 3, 2009#12:47 pm]
[Настрой |віншую-віншую]
[Цяпер грае |Алиса Фрейндлих - Сигареты]

віншую )
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

i'm no superman [Снж. 4, 2008#12:33 am]
[Цяпер грае |Ундервуд - Всех кого ты так сильно любил]

Здаецца, думаць бы мне напярэдані абнулення часу аб радасцях разорваных мазгоў з нагоды нараджэння Фета і Цютчава у той жа самы дзень, што і Кір Сан-Да, але мае думкі хутчэй пакрытыя эсхаталагічным зместам.
Ну вось калі мы ўсе запоўнім глебу конгеніяльным угнаеннем, а потым ізноў вернемся ў свае 33, каб прыдстаць ва ўсей красе перад нябёснай фемідай, мы ж напэўна такі пабачымся. І так ці інакш, было б някепска, паміж тым як будуць даваць на гарох ціньшыхуандзі ці там чаушэску, знайсці якую хвілінку на тое, каб пасядзець, кірнуць на лавачцы ды патрындзець пра тую частку жыццяў, якую мы пражылі без абаюднага ўдзелу.
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

все же знаю, это безнадёжно, но мечтаю-таю-таю... [Ліс. 21, 2008#10:33 pm]
[Цяпер грае |Рок-опера "Юнона и Авось" - Душой я бешено устал]

Мяне ўсё запрашаюць наведаць прэзентацыю альбома рабят, што спяваюць пра шышкі ды сосны, ганджу, матэлі.
Я думаю, эта, канешне, усё кульна, але, вядома ж, мне больш карціць звадзіць дзіму панкаўца на канц фрыкаватага трыо, дзе, як на маю мару, мы будзем да слёз ва ўнісон спяваць пра тое, чаго так нясцерпна хочацца ў свеце пацарапаных паркетаў і гукавога кіно.

Спасылка10 камэнтароў|Пракамэнтаваць

Пед vs Нархоз [Ліс. 16, 2008#01:26 pm]
[Цяпер грае |Дискотека Авария & Жанна Фриске - Малинки]

Учора я хацеў зганяць у Смаргоньгорадагонь са сваімі таварышамі-бухгалцерамі, але замест гэтага спяваў каракоке в абшчаге нумар тры, чытары ці два. Усё скончылася неяк не па-святочнаму: клуйша збегла, прыдавая анафеме, а з [info]nevidimaja здарылася такая ж іншапланетная абдукцыя, як са мной у горадзе другога фэсту БудзьВольным.
Мая ж гісторыя завершылася не менш трагікамічна, бо ўранні, калі я выпаўз з ложку дзевкі-сацыёлага, натыкнуўся сярод ейнай медыяпамыйкі на фотапародыю на наведванне Воляй_лукра_Афіцэравай паркавага комплексу Пеццінггоф)

Спасылка6 камэнтароў|Пракамэнтаваць

сердца четырех [Врс. 16, 2008#10:16 pm]
[Цяпер грае |Пурген - Мечты ребенка]

Геніталіі і акуляры - гэта два месцы, у якія біць ну абсалютна не па-пацанску.
Падступства такіх дзеянняў чытаецца як ў акруглым твары чалавека ў чорным гальштуку, так і ў вачанятках мілага хлопчыка ў чырвонай куртачцы, невядома як патрапіўшага на гэты фотаздымак.

Спасылка27 камэнтароў|Пракамэнтаваць

the seventh sky [Жнв. 24, 2008#02:44 pm]
[Месцазнаходжаньне |акупаваны жыдабандэраўцамі беларускі горад Ч.]

Гэты пост мы спрабавалі напісаць тройчы.
Пачалося ўсё ў Сімферопалі, горадзе кантрастаў - там нам адначасова хацелася і піць, і какаць. Учора мы спрабавалі напісаць яго яшчэ раз, але паветра горада свабоды разам з водарам крымскага вінчыка зруйнавала нашыя памкненьні.
Карочэ, вы тут усе пра фоцікі пішыце, так вот і ў нас учора была вельмі важкая падзея, нат пакруцей, чым сёньняшні дзень непалігласьці.
Мінуў тыдзень з таго моманту як нарадзіуся эргоша - наш новы феціш пасьля генадзія. Вось ён наш новы бесканечна зеркальны фотаапарат:


Цяпер у маёй калекцыі забугорнай тэхнікі, апроч 4-гіговага польскага плэера Ларк будзе красавацца і эрго, які мы таксама набылі за 70 у.е.

У сувязі з гэтым вам нашыя прыветы:
[info]radaslava - больш мне не трэба тваіх фоцікаў, паплінка, нават з батарэйкамі!
[info]ecologys - ёсць сведчанні таго, што ў адрозненні ад бездушныхі больш за тое бездухоўных зеркалак, эргоша мае сувязь з тонкімі сусветамі і здольны зняць не толькі ауру, але і паралельную рэальнасць.
[info]kazak_by - я тут сустрэў руслану-амазонку і нават сфоткаўся з ёй на эргошу)
[info]zap4ick - ведаеш, у алушце стока крутых адкыркачоў-брэлкоў, што ажно сэрца радуецца)(ён гэта не чытае, так што перадаейце яму, людзі добрыя)
[info]alkanja + [info]baza_minsk = любовь

Чакаем-недачакаемся на вашыя абдымкі, раднулечкі)
Спасылка9 камэнтароў|Пракамэнтаваць

камвольная уретра нуль восем [Жнв. 2, 2008#11:50 pm]
[Цяпер грае |Валерий Меладзе - Посредине лета]

Аскал зубоў і грынаў веер
Суцешаць сфінктар маsкаля.
Тлушч дупы, грошай ля нуля
І светач мой Іван Андрэіч,
Што стрекозой мяне назваў.

Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

великое состязание певцов [Ліп. 10, 2008#01:45 pm]
[Цяпер грае |Поющие гитары - Орфей и Эвридика Часть 2]

Мы з [info]alkanja і [info]radaslava, прастыя уручанскія рабята, як і многія другія месьцічы самага зялёнага кутка гэтага горада, такі не прайшлі праз шэнгенскую мясарубку цёрку.
Напэўна, гэта адбылося таму, што квота нашага раёну ўжо была выбрана схвачана зграяй чырвонакрылых птушак.
Таму адзінае, што нам застаецца, дык гэта зьбіраць грошы на Львоў.

Спасылка8 камэнтароў|Пракамэнтаваць

я ў Сан-Піцеры [Ліп. 7, 2008#10:53 am]
[Настрой |я выпіл слішком много кокаколы]

У горадзе Алісы Фрэйндліх, групы НОМ і Штукеншнайдэров-шнайдерштукеров ёсьць такі яшчэ людзі з нагорна-архітыповым пачуцьцём гумару і затарможанай рэакцыяй. Але гэта ўсё са словаў Казака.

Спасылка16 камэнтароў|Пракамэнтаваць

потерялся в универсаме [Чэр. 24, 2008#04:06 pm]
[Tags|]
[Цяпер грае |Сурганова и Оркестр - Оставь]

I hate this fucking song so much.
..even have translated it into native language.


Узяць ды разьвiтацца (Время распрощаться)

Па зямлi прасторава змажыцца вясёлкава,
Усё, што трэба, сховава, усё, што ёсьць, спатрэбiцца.
Чырвонай кнiгай у холадзе, на дзьвярах кантузiя,
Зьнiшчыцца, пакiнуўшы сьцiзорачкам iлюзiю.

I па такім бля выпадку )
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

лепей чым у парыжу [Чэр. 23, 2008#07:50 am]
[Tags|]
[Цяпер грае |НОМ - Автомир]

Я як набросак веры ігнацьеўны мухінай і герой песьні алёны апінай пра узелок завяжэцца і развяжэцца.
Прызнавайцесь, хто ўчора трапіў у нашыя любвеабільныя абдымкі)
А тое мая памяць, як спадніца ў путан, і гудзіт, як параход.
Спасылка15 камэнтароў|Пракамэнтаваць

amal alless charmante [Чэр. 18, 2008#12:26 am]
[Цяпер грае |Апрельский Марш - Помада]

Я нешта не самых цнотных правілаў апошнім часам.
Пад час свайго плядунскага марнаваньня часу мяне пазнаёмілі з рыбкамі, што жывуць у аквырыюме адной дамы. Яны былі такія сумныя, ледзь торгаліся і ўвесь час прыліпалі да штукі ад якой ішоў шнур да самай разеткі. Мне стала іх вельмі шкада, і я рухам сваёй рукі напоўніў іх бездумнае кубічнае існаваньне хмелесоладавай весялосьцю. А сёньня мне паведамілі, што яны здохлі. І чыво далей? Ня хопіць мне адвагі за вамі ва ўнітаз, а адтуль ў рыбкавы рай, дзе куча пялёсткаў ружаў і болей, чым той напёрстачак аліварыі.
А яшчэ жанчына зрабіла заўвагу, сэнс якой складаўся ў тым, што на вуліцах ды прашпектах гэтага дынамічна разьвіваюшчагася еўрапейскага гораду вельмі сорамна спажываць семачкі, патаму как гэта ганьбіць прашчураў. У адказ яна атрымала заўвагу наконт сваіх ног і са скрыўленым выразам твару і нехарошым настроем зьнікла васваесе.
Вербалізацыяй ў дадзенай прасторы гэтых учынкаў я не проста любубуюся, а запаўняю тую сумную нішу, пра якую мне так даўно хацелася паведаць, тым больш калі пэўныя людзі прагнуць чаго-небудзь нью.
Да і што расказваць пра сны аб вас, дзе я станаўлюся як А.А., і няма бальных жыватоў, шэнгенскай зоны, канцэртаў энэрэмаў і, вядома ж, гэтага амальштодзьвухмільёнага куска дынамічнага гаўна.
Спасылка11 камэнтароў|Пракамэнтаваць

банальны бананавы вакуум [Чэр. 4, 2008#11:47 pm]
[Настрой |прынцэсы не kakaют]
[Цяпер грае |The Beatles - I Am The Walrus]

Яна была ўся як парцалянавая прынцэса. А я барбозіў яе на падлозе.
Чаму нельга было зрабіць гэтага на канапе?
СпасылкаПракамэнтаваць

# 21 [Тра. 24, 2008#12:18 am]
[Цяпер грае |Ундервуд - Герпес]



са сваёй братовай. стрыечнай)
Спасылка6 камэнтароў|Пракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Рэклама