?

Log in

No account? Create an account
Куля зробіць тое, што не здолела слова [entries|archive|friends|userinfo]
Dzimulik

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

(no subject) [Jan. 30th, 2012|02:18 am]
Dzimulik
[Current Music |Dali - Я люблю тваё неба шэрае]

За тры тыдні да тваёй смерці, у мяне быў дзень нараджэння. Ты пазваніла мне і сказала, што я такі ўвесь неўябенны, бо ў мяне стока жыццёвага вопыту, а гадоў мне зусім не шмат.
Студзень да навучыў мяне жыць, а срэбра застанецца чуваку, што прыйшоў не першым.
Спрабуючы думаць, што квантава-механічныя каты даюць нам магчымасць жыць доўга і шчасліва дзе-небудзь яшчэ, але не тут, а таксама, што мы зноў і хутка навечна сустрэнемся ў космасе, буду зайздросціць лісьцям асеннім, проста кіно, весела проста.
Чуеш? - А, спіш. Адпачывай, марыць буду я за цябе.
LinkLeave a comment

loveee [Oct. 25th, 2010|07:18 am]
Dzimulik
[Current Music |Верасы - Завіруха]



in factCollapse )
LinkLeave a comment

i'm too bohemian for this stuff [Aug. 6th, 2010|12:44 am]
Dzimulik
[Current Location |United States, New York, Brooklyn]

Пад даждом або пад планам уяўляецца карціна.
Мы з вічкай бяжым з усіх ног ад лютых лацінасаў гэтага горада на свой рэйс, такі дабягаем і сядаем на свае в-месцы. Віка настойліва патрабуе ад сцюарта гарэлачкі, але ён ну зусім не згаджаецца. Яна цісне на яго адсутнасцю валасоў на сваёй галаве. Аксамітны голас Вячаслава Бутасава павольна зацягвае гісторыю пра тое, што адбудзецца, калі змоўкнуць усе песні, а лятак усё далей і далей адносіць нас ад гэтага краю гарачых добрых сонцаў.
Link4 comments|Leave a comment

like a satelite [Jul. 31st, 2010|10:03 pm]
Dzimulik
[Current Location |United States, New York, Brooklyn]

:*Collapse )
Link4 comments|Leave a comment

в синем небе солнушко лучики на землю шлёт [Jul. 24th, 2010|02:18 am]
Dzimulik
[Current Music |Сплин - Невский проспект]

Учора на ўскрайку вашынгтону мы сядзелі з сябрам мітчам на гранітным выступе побач з едальняй пад назвай вендзіс. Тэмпература была можа на градус-два ніжэй за сотню па фарэнгейту. Млява было.
Аднекуль раптам падбеглі два палісмэна і адна палісвумэн. Двух лацінасаў, што сядзелі побач з намі, павалілі на зямлю і так па-ацечыскі пачалі ахутываць іх мескіканскія рукі кайданкамі. Апасля паднялі ды пасадзілі акурат побач з намі на выступ. Палісвумэн разлажыла белую прасціню. Яна ўпэўнена раскладвала няхітры скарб рабятаў з кішэняў, потым апусцілася на кукішкі і пачала павольна развязваць шнуркі на іх красоўках.
Трэба паціху зваліваць, каб не папаліцца - падумаў мітч, і мы накіраваліся да чувака з вялікай галавой абраама лінкальна замест уласнай галавы.
Link2 comments|Leave a comment

shit brix [May. 9th, 2010|09:11 pm]
Dzimulik
Калі я чую песні "Голай манашкі", усе мае праблемы ў раз падаюцца мне не такімі ўжо невырашыльнымі, а хутчэй нават несур'ёзнымі.
Федзю, як ні круці, нашмат горай.
LinkLeave a comment

words are very unnecessa'ry [Mar. 29th, 2010|10:46 pm]
Dzimulik
[Current Music |Billy's Band - Время которое нужно убить/ремикс Влади/]

Ныцьё - гэта маё другое імя, я дзіма Ныцьё васкевіч. Гэта не так яскрава, як владимир Радушие позняк і владимир Честолюбие пугач, але ім ужо недалёка за трыццаць, і ў мяне ёсць Ты і яшчэ ў мяне ёсць я, я і маё ныцьё. Калі б у мяне было яшчэ 3 сябрука, як трыхіта ў науцілуса: адзін папросту хадзіў бы па вадзе, другі з-за трэцяга браў бы вострую брытву і правіў сябе, а трэці не раставаўся бы з банджо, мы бы паходу палілі шмат.
Да, я люблю ехаць у метро бухой. Я проста не заўважаю усе гэтыя станцыі і прачынаюся толькі на канцавой. Калі я еду цвярозы, для мяне гэта нясцерпна, я пачынаю лічыць іх колькасць да канцавой, і хоць кожная новая робіць мой шлях да канцавой усё меней, я проста пачынаю дарма хвалявацца і барабаніць пальцамі па чорнай гумавой масе, якая змыкае створкі дзвярэй. І яшчэ усе гэтыя асеннія ценопады, калядныя распродажы і весеннія калекцыі сумак, яны злуюць мяне больш чым бесплатны Рафаэль з Камсамольскай праўдай 3 сакавіка ва ўсіх кіёсках саюзпечаці. І калі якая-небудзь шлёндра прымусіла бы мяне застацца назаўжды на парку чалюскінцаў, так і не даехаўшы маскоўскую-усход-тракт, усяго 3 станцыі да ўручча, штовечар ужгэтаточна да ейнай печані прылятала бы група айк'юсораквосем поўным складам.
Ай карацей кажучы, время брудная вада, время стекло.
Link3 comments|Leave a comment

Бог не дал таланта [Sep. 17th, 2009|09:05 pm]
Dzimulik
[Current Music |Красные Звёзды - Играй в того, кто играет в тебя]


А мы са Славікам працуем на тэлебачанне.
Праўда, я толькі ў мроях, а ён насамрэч працуе.
Link4 comments|Leave a comment

я маленький Мистер Лох [Sep. 6th, 2009|06:19 pm]
Dzimulik
[Tags|]
[Current Music |МакSим - Не отдам]

Учора я зразумеў, што элегіі маўзераў маюць такую энэргетычную моц, што нават вартыя даць магчымасць спасцігнуць усе радасці дуалізма.
Значыцца тушу я на бабрах. Ну там слэм, раскалбас, песня пра "неба, асфальт, паветра, свабоду..", казак мне нешта ўпрагае пра тое, што глядзі, вунь наш знаёмы тужны фатограф пабяжаў. І ў гэты момант я нібыта ад лічбавых наркотыкаў ўпадаю ў транс і, страчваючы прытомнасць, падаю рожай на асфальтабетоннае пакрыццё перад сцэнай. Мне сніцца, што я той самы міхаіл, што ляціць па барвовых водах свядомасці пад музыку менестрэльных гімнаў у выкананні Янкі кашпіроўскага Маўзера.
Маё цела некалькі разоў падымалі, але я так і падаў, не прыходзячы ў прытомнасць.
Прэзентую сваю фотакартачку, дзе я ўжо з выцертым ад крыві адданым тварам парадзірую Барні, які хоча, каб яму далі пяць пасля таго, як яго пераехаў аўтобус. Прынамсі, яго прыкруцілі гіпсам ў такой позе, а мне прыйшлося з вялікай натугай і скрыпам падымаць сваю карявку.
Link6 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 31st, 2009|11:55 am]
Dzimulik
[Current Music |Наталья Медведева - Проститутка]

Доброе утро нас тупит, я знаю.
Link2 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]